«Патрыятычнымі сцяжынкамі малой радзімы»
25 траўня 2019 года піянеры ДУА "Крупіцкая сярэдняя школа" адправіліся ў вандроўку.
У Год малой радзімы, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў, вельмі важна для кожнага з нас, зрабіць нешта важнае, што яшчэ болей збліжае з гісторыяй сваёй роднай зямлі, з яе мінулым.
Было прынята рашэнне прайсці сцяжынкамі, кожны прыпынак на якіх, расказаў бы рабятам аб гераічных старонках малой радзімы. Гэта пэўны крок, да яднання падрастаючага пакалення юнакоў і дзяўчат, з гісторыяй нашых родных вёсачак, з подзвігамі нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пешая вандроўка дае магчымасць адчуць подых і прыгажосць той прыроды, якая вакол нас.
25 траўня 2019 года, суботнім ранкам, наша гаманлівая і дружная суполка аднадумцаў адправілася ў вандроўку. Наш шлях пачаўся ў аграгарадку Крупіца, далей мы прыпыніліся ў вёсцы Пяцеўшчына. Тут рабяты змаглі даведацца аб тых, хто пахаваны, і нізка пакланіцца ў знак удзячнасці за мірнае неба над намі.
Прайшоўшы праз вёску Пяцеўшчына, сцяжынка нас павяла далей, да месца, якое акутана боллю і чалавечымі стратамі – Кузьмёнкі. Ведаеце, шлях да гэтага месца пралягае ўздоўж лесу, а абапал дарогі прасціраюцца палі. Мы шлі няспешна, і кожнаму з нас, прыходзіла адна і тая ж думка, як сярод такога хараства магла здарыцца такая жудасная трагедыя?
Вось яно тое месца, дзе хочацца проста маўчаць. Рабяты пачулі гісторыю таго восеньскага дня - 2 лістапада 1943 года, калі карацелі знішчылі вёску Кузьмёнка, спаліўшы 9 хат і растралялі 14 мірных жыхароў. Зараз, на гэтым месцы, у акружанні лесу, стаіць памятны знак–крыж. Гэты знак быў устаноўлены і асвечаны 09 мая 2014 года, падчас святочнага мітынгу – рэквіяма. На ім прысутнічалі выжыўшыя сведкі тых страшных падзей – Дзіна Уладзіміраўна Кулічэнка, Тамара Маісееўна Валадзько і родныя загінуўшых, якія з боллю ў сэрцы паведалі прысутным аб трагедыі.
Мінутай маўчання і ўскладаннем кветак, мы ўспомнілі ўсіх жыхароў вёскі, якая некалі напаўнялася дзіцячым смехам, дзе жылі і працавалі простыя людзі. Такія хвіліны нельга забыць, яны застануцца на ўсё жыццё ў памяці кожнага, хто тут пабыў.
Пасля пешай вандроўкі, прыпынак для адпачынку, сняданку і магчымасці простых чалавечых зносін. На ўскрайку леса мы змаглі адпачыць і абмяняцца ўраджаннямі. Такая вандроўка адбылася дзякуючы класнаму кіраўніку 5 класа Івашчанка Валянціне Паўлаўне, вялікай падтрымцы і энтузіазму бацькоў, асабліва такіх як - Кашкан Сяргей Уладзіміравіч, Ількевічы Андрэй Антонавіч і Марыя Сігізмундаўна.
Мы зразумелі, што такія сумесныя і калектыўныя мерапрыемствы павінны быць, як мага часцей. Яны згуртоўваюць і збліжаюць усіх нас.
Педагог –арганізатар
ДУА “Крупіцкая СШ”
Лагун Таццяна Леанідаўна
Адпачынак пасля падарожжа
Сумесны фотаздымак каля памятнага знака - крыжа
З класным кіраўніком Івашчанка Валянцінай Паўлаўнай цяжкасцей не бывае
Абед з апетытам